Кніга «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя», прысвечаная творчасці мастакоў «Віцебскай школы», чакае публікацыі. А дзякуючы краўдфандынгу, падтрымаць праект і зрабіць прадзамову можна ўжо сення.
Выданне прысвечана творчасці сямі беларускіх мастакоў – ад класікі да сучаснасці: Казіміра Малевіча, Марка Шагала, Алесі Паслядовіч, Уладзіміра Цэслера, Генадзя Хацкевіча, Людмілы Русавай і Руслана Вашкевіча.
Аўтары кнігі не толькі знаемяць чытача з асаблівасцямі перыяду, але і робяць спробу адлюстраваць эвалюцыю тагачасных поглядаў беларускіх мастакоў. Над кнігай працавалі Адам Глобус, Лявон Вольскі, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч і Анна Кісліцына. Уся інфармацыя разлічана на маленькіх аматараў мастацтва, але, вядома ж, будзе карыснай і для бацькоў. Яна прадстаўлена ў выглядзе казачных гісторый, вершаў і гульняў. І, канечне, пра беларускае мастацтва – чытаем па-беларуску!
Краўдфандынг у галіне літаратуры развіваецца надта імкліва. Гэта ілюструе хаця б той факт, што за першы тыдзень было сабрана больш за 30% ад кошту, неабходнага для выпуску «Беларускага мастацтва…».
Што наконт падарункаў на Каляды і Новы Год? Пасля замовы вы атрымаеце магчымасць усей сям’ей наведаць святочную прэзентацыю кнігі і задаць пытанні арганізатарам і пісьменнікам. Акрамя гэтага, дзеці змогуць прыняць удзел у таямнічым «Вечары казак» ад Адама Глобуса.
У бліжэйшым часе кніга не з’явіцца ў беларускіх кнігарнях, але яе можна замовiць да канца снежня, націснуўшы на спасылку.