Меню

Новости

Майстар-клас куратара Андрэаса Роста

Майстар-клас адбудзецца ў межах выставы «Скачок у часе» і разлічаны для куратараў і арт-мэнеджараў

Майстар-клас у межах выставы «Скачок у часе», тэмай якога будзе «Праца куратара з фотавыставамі».

“Вельмі важным падчас майстар-класу будзе абмен досведам паміж усімі ўдзельнікамі. Мы пагаворым пра ўяўленні аб задачах куратара, чаканнях і рэальнасці, ролі куратара ў сучаснай культурнай прасторы з пункту гледжання еўрапейскага досведу. Я падзялюся прыкладамі працы з рознымі выставамі і некаторымі крытычнымі заўвагамі. Таксама мы прысвецім час практычным заданням, і ўдзельнікі паспрабуюць самі спланаваць сваю выставу”, — Андрэас Рост.

Колькасць удзельнікаў: 10 чалавек
Працягласць: 13 — 14 кастрычніка, 10-00 — 18-00
Для ўдзелу вам неабходна выслаць на email photographyminsk@gmail.com заявку ў вольной форме і ваша резюме.

Top