Меню

Новости

Конкурс для журналістаў

Да 100-годдзя абвяшчэння БНР

Текст:

Фото:

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае адсвяткаваць адметную падзею ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці — 100 год з абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — і прыняць удзел у міжрэгіянальным творчым конкурсе.

На конкурс прымаюцца размешчаныя на старонках газет або ў іншых інфармацыйных рэсурсах журналісцкія працы, якія распавядаюць пра падзеі і асоб, што спрычыніліся да абвяшчэння і абароны БНР, ці пра нашых сучаснікаў, якія адкрылі для грамадскасці невядомыя старонкі гісторыі на гэтую тэму.

Лепшыя працы будуць вызначаны ў пяці намінацыях — артыкул, нарыс, фотарэпартаж, тэлесюжэт i радыёперадача. У журы конкурсу ўвойдуць кіраўнікі філіяў БАЖ, сябры якіх прынялі ўдзел у конкурсе. Творчыя працы з пазнакай «Конкурс — БНР» і спасылкамі на СМІ дасылайце на гэты электронны адрас — anatolivanavich@gmail.com.

Дэдлайн: 20 сакавіка 2018 года
Даведкі: +375 29 673 88 74

Top