Меню

Новости

Колер Беларусі

Імпрэза з нагоды перавыдання кнігі Міхала Анемпадыстава

Текст:

Фото:

12 ліпеня вас запрашаюць у культ. цэнтр «КОРПУС» на імпрэзу, прысвечаную перавыданню альбома «Колер Беларусі» — апошняй вялікай працы выбітнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава.

Удзельнікі сустрэчы паспрабуюць аб’яднаць словы, вобразы і музычныя імправізацыі, каб прысутныя змаглі ўбачыць, пачуць і зразумець сябе праз свет колераў, гісторыі і культуры. Аўтар кнігі, якая не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць «думаць вачыма», Міхал Анемпадыстаў разважаў:

На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосьці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма…

У імпрэзе возьмуць удзел акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка, музыка Зміцер Лук’янчык і арганізатарка кампаніі па выданні кнігі Тацяна Вадалажская. Падчас вечарыны ўдзельнікі краўдфандынгавай кампаніі на Ulej.by, дзякуючы якім «Колер Беларусі» ўбачыў свет, атрымаюць свае асобнікі. Пазнаёміцца з кнігай і набыць яе змогуць усе жадаючыя.

Калі: 12 ліпеня, 19:00
Дзе: культ. цэнтр «КОРПУС» (пр-т Машэрава, 9, корп.8)
Для каго: для тых, хто хоча навучыцца «думаць вачыма»
Квіткі: уваход вольны

Top