Меню

Новости

Каб не ўмёрлі

«(Не)расстраляная паэзія»:
12 вершаў — 12 выканаўцаў —
12 кампазіцый

29 кастрычніка адбудзецца доўгачаканы канцэрт праекту «(Не)расстраляная паэзія», прысвечанага памяці беларускіх дзеячоў культуры і навукі, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Ужо ў гэтую нядзелю ў клубе «Брюгге» прагучаць кампазіцыі на словы 12 беларускіх рэпрэсаваных паэтаў у выкананні 12 сучасных беларускіх музыкаў.

Прэзентацыя альбома стала магчымай дзякуючы беларускаму музычнаму парталу Tuzin FM, слухачам, якія падтрымалі ініцыятыву на Talaka.by, і ўласна выканаўцам, што надалі вершам рэпрэсаваных паэтаў другое жыццё. Утварыліся музычна-паэтычныя тандэмы:

Нагадваем, што праект «(Не)расстраляная паэзія» не толькі музычны, але і адукацыйны. Праводзіцца серыя з дванаццаці адкрытых лекцыяў, на якіх знаўцы беларускай літаратуры распавядаюць пра аднаго з расстраляных паэтаў. Наперадзе яшчэ чатыры лекцыі — Віктара Жыбуля, Аляксея Стрэльнікава, Ганны Севярынец і Андрэя Хадановіча. Ёсць шанец спрычыніцца да маштабнага літаратурнага праекту.

Калі: 29 кастрычніка, 19:00
Дзе: клуб «Брюгге» (пр-т Партызанскі, 6а)
Для каго: для тых, хто памятае
Квіткоў у продажы больш няма, адзіны магчымы спосаб патрапіць на канцэрт — падтрымаць кампанію на Talaka.by і ў якасці падзякі атрымаць праходку (толькі 30 запрашэнняў)

Top