Меню

Новости

Фотаконкурс

Тыдзень Швецыі!

Амбасада Швецыі запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе прафесійных фатографаў, фотааматараў і ўсіх тых, хто наведваў ці марыць наведаць Швецыю. Праект пройдзе ў межах Тыдня Швецыі з 29 траўня па 3 чэрвеня. Арганізатары вызначаюць наступныя тэмы конкурсу:

«Швецыя вачыма беларусаў»

Гэта тэма для тых, каму пашчасціла пабываць у Швецыі. Нам цікава даведацца, як Швецыю бачаць беларусы. У межах катэгорыі прымаюцца фотаздымкі, зробленыя непасрэдна на тэрыторыі Швецыі без тэрміну даўнасці.

«Швецыя ў Беларусі» 

Нават калі вам не давялося бываць у Швецыі, то напэўна вы можаце знайсці частку скандынаўскай краіны ў Беларусі. Што гэта можа быць? Культура, мастацтва, бізнес, тавары, спорт. Дэманструйце сваю фантазію, творчасць ды крэатыўнасць! Здымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Фотаработы прымаюцца да 14 траўня 2017 года ўключна.

Умовы ўдзелу ў конкурсе

Фатограф павінен з’яўляцца аўтарам фотаматэрыялу, пададзенага на конкурс. Дасланыя на конкурс работы могуць быць выкарыстаны арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе без выплаты якіх-небудзь матэрыяльных узнагарод і без узгаднення з аўтарам.

Колькасць работ ад аднаго аўтара: да 3-х паасобных здымкаў і/або 1 серыя (колькасць фотаздымкаў у серыі — не больш за 5) для кожнай намінацыі
Фармат файла: jpeg
Памер фота: 1400 пікселяў па доўгім боку, аб’ём файла — не больш за 1 Мб. У тым выпадку, калі ваша работа будзе адабраная ў шорт-ліст, неабходна даслаць файл для друку фотаздымкаў 30×45 см.
Імя файла: на лацініцы прозвішча-імя-нумар.jpeg (прыклад: petrov-vasily-001.jpeg)

Для ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца работы з надпісамі, вадзянымі знакамі, фотамантаж забаронены. Разам з фотаздымкамі неабходна даслаць інфармацыю:

1. аб аўтары: імя і прозвішча, дата нараджэння, горад, кантактны нумар тэлефона;
2. аб фотаздымку/серыі: назва, апісанне, месца і ўмовы, пры якіх быў зроблены фотаздымак (серыя), а таксама любая іншая інфармацыя, якую аўтар лічыць неабходнай для правільнай інтэрпрэтацыі работы.

Электронны адрас для конкурсных матэрыялаў: sweden@mail.bn.by з паметкай «Фотаконкурс».

Узнагароджанне

У кожнай тэме будзе адзначаны пераможца. Галоўныя прызы:

  • два квіткі на самалёт Мінск-Стакгольм-Мінск ад авіякампаніі «Белавіа», пражыванне ў адным з гатэляў Стакгольма (2 ночы) ад амбасады Швецыі;
  • круіз на дваіх Талін-Стакгольм-Рыга ад кампаніі «VR Lines».

Другое і трэцяе месцы будуць таксама адзначаны памятнымі прызамі. Лепшыя фотаработы будуць надрукаваныя і прадстаўленыя на выставе ў межах Дня Швецыі на плошчы Свабоды 3 чэрвеня.

Top