Меню

Новости

Forest Mystery

Электроніка ад Shumа — у містычным лесе

Shuma Hypnotic Session #2 пройдзе 22 красавіка ў «Брюгге». Уваход — а 19:00. Мы ідзем, а вы?

Чароўны лес — гэта самае прыцягальнае месца ў легендах і паданнях розных народаў сусвету. Гэтым разам Shuma Hypnotic Session адбудзецца ў «лесе». Вас запрашаюць разам сустрэць пачатак ночы, павыць з ваўкамі на поўню, а на віртуальным золку развітацца пад веснавыя спевы.

«Лясная містэрыя» — гэта магія музыкі, голасу, танцу і візуальнага мастацтва. Водар і гукі сапраўднага лесу напоўняць прастору танцполу. Хочаце атрымаць асалоду ад прыгожай гіпнатычнай электроннай музыкі і спакою? Тады навіна — асабіста для вас.

Квіткі: 15 р. — папярэдні продаж, 25 р. — на ўваходзе (Партызанскі пр-т, 6А).

17626439_1442875615774234_7083104804401212716_n

  • Dj support Shumaboy,
  • visual art — ULTRAVISUAL GANG VJ’s,
  • dance Zaleski Dance Show,
  • SPECIAL GUEST.
Top