Майстар-клас па акцёрскаму майстэрству пройдзе 27 красавіка ў 15:00 у ТЮГе. Правядзе яго Андрэй Шымко — артыст тэатра і кіно; лаўрэат Царскасельскай мастацкай прэміі, расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» і вышэйшай тэатральнай прэміі Санкт-Пецярбурга «Залаты сафіт»; педагог Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва і інстытута «Школа рускай драмы» імя Ігара Гарбачова.
28 красавіка на сцэне ТЮГа пройдуць два паказы (у 14:00 і 19:00) спектакля «Каштанка» Екацярынбургскага тэатра юнага гледача. Гэтая пастаноўка — лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая Маска», удзельнік міжнародных тэатральных фестываляў у Расіі, Эстоніі, Польшчы, Германіі, Сербіі, Аўстрыі, Харватыі, Італіі, Вялікабрытаніі i Румыніі. Спяшайцеся набыць квіткі, бо свабодных месцаў засталося зусім няшмат.
Таксама ў рамках «Кветак Расіі» у Тэатры юнага гледача з 27 па 29 красавіка пройдзе інтэрактыўная выстава «Чароўны свет марыянетак» Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра марыянетак імя Я. С. Дэмені. Увазе гледача будзе прадстаўлена калекцыя аўтарскіх тэатральных лялек. Прафесійныя лялькаводы правядуць тэатралізавана-інтэрактыўнае знаёмства з кожнай марыянеткай.
Больш падрабязна пазнаёміцца з праграмай фестывалю.