Меню

Новости

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Текст:

Фото:

З 27 па 31 траўня ў Мінску пройдзе бясплатны фестываль кнігі pradmova

Выстава-продаж кніг беларускіх кнігавыдавецтваў pradmovа — гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады, спроба адшукаць адказы на такія пытанні:

  • Куды мы мусім рушыць?
  • Ці мае будучыню беларуская інтэлектуальная кніга?
  • У якіх традыцыях і варунках мы знаходзім сябе зараз?

Цікава? Паехалі далей. Фестываль pradmovа — гэта яшчэ і пляцоўка для інтэнсіўнай камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнерамі, перакладчыкамі і, безумоўна, чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе.

У праграме — лекцыі, дыскусіі, майстар-класы, круглыя сталы, джэм-сесія «Паэтычныя навінкі году», прэзэнтацыі кніг з аўтограф-сесіямі, этна-музыка, фэнтэзійны фэст-квэст і нават ларп (ролевая гульня жывога дзеяння) «Я не самотны…» па матывах жыцця Максіма Багдановіча. Карацей, праграма крутая, шукайце тое, што цікава менавіта вам.

Калі: 27—31 траўня
Дзе: Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Для каго: для тых, хто пакуль не развучыўся чытаць (сhild-friendly)
Квіткі: уваход вольны

Top