Гэта вам не жартачкі: 1 красавіка 34mag запускае капсулу весялосці, супрацоўніцтва і smart-ініцыятыў у творчы космас — адкрываем Кастрычніцкую на летні сезон. Пачынаць будуць з сумеснай вечарыны Feel Brazil і 34 multimedia magazine.
Кожны праект мае працяглы тусовачны экспірыенс: Feel Brasil ужо колькі год прапампоўвае беларусаў па капаэйры, батукадзе, фаро, макулеле, самбе і рэгетону; а 34mag на сваіх Hangover Party заўжды дае адчуць, што такое страціць прытомнасць на танцпляцы і прачнуцца ў валацужным цырку трансвестытаў пад Рагачовам (рэальная гісторыя).
Лайн-ап
?STEREOBEAVER?
https://soundcloud.com/stereobeaver
?KORNEJ?
https://www.mixcloud.com/Korney/
?DEECH?
https://soundcloud.com/deech
?GATA?
https://soundcloud.com/zigata
Дзеянне пачнецца на ганку «Хулігана» з рытмічнага ўрагану батукады і афрыканскіх барабанаў, затым працягне пяшчотнае фаро, разагрэюць сцёгны афра-кубінскія танцы, пра карані нагадае рытуальная капаэйра і, нарэшце, дах знясе смачны рэгетон. Пасля бразільскіх перформансаў працягнем буяніць унутры бара.
Пачатак заўтра, 1 красавіка, а 20:00 у «Хулігане» (вул. Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны, выхад — таксама. Падрабязнасці чэкайце тут.