Меню

Новости

Гастролі Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра «Прытулак камедыянта»

Лаканічныя сучасныя дэкарацыі-трансформеры; заманліва-загадкавыя светлавыя партытуры ад аднаго з найлепшых мастакоў па святле ў Расіі; касцюмы, створаныя па матывах калекцыі аднаго з самых знакамітых і эпатажных дызайнераў сучаснасці Аляксандра Маккуіна — усё гэта яскрава ілюструе вар’яцтва дня, які чакае персанажаў п’есы. Адсутнасць прыкмет эпохі Рэнесансу кажа пра вечную актуальнасць бессмяротнага твора Бамаршэ.

На працягу аднаго вар’яцкага дня хітры круцель Фігаро будзе вымушаны парыраваць нападкі ўсіх, хто паквапіўся на яго шчасце, трапіць пад суд, паверыць у «здраду» будучай жонкі, аднак не страціць ані жыццялюбства, ані веры ў каханне

П’ер Агюстэн Бамаршэ
Рэжысёр, мастак-пастаноўшчык: Васіль Сенін
Мастак па святле: Заслужаны работнік культуры РФ Яўгені Ганзбург
Асістэнт мастака па святле: Дзяніс Дзьячэнка
Мастак па касцюмах: Ірына Арлачова
Музычнае афармленне: Уладзімір Бычкоўскі
У ролях: Уладзімір Крылоў, Соня Гарэлік, Аляксандр Роніс, Алена Калініна, заслужаная артыстка РФ Таццяна Палонская, Вера Паранічава, Вячаслаў Карабіцын, Генадзь Алімпіеў, Аляксандр Машанаў.

Прэм’ера: 18 мая 2015 года
Працягласць: 3 гадзіны з двумя антрактамі

Спектакль ідзе на рускай мове.

18+

Фота: kupalauski.by

Top