Меню

Новости

У рамках праекта # гогальперспектыва

Час: 20.00–22.30

Нацыянальны мастацкі музей сумесна з тэатрам-студыяй «Адкрытая прастора» ў рамках праграмы # гогальперспектыва запрашаюць на спектакль «Жаніцьба» паводле п’есы Мікалая Васільевіча Гогаля «Жаніцьба, або Зусім неверагодная падзея ў дзвюх дзеях».

Спектакль «Жаніцьба» – гэта класічная п’еса ў сучаснай апрацоўцы, якая здзівіць гарманічным спалучэннем даўно вядомага сюжэта XIX стагоддзя і сучаснай музыкі, касцюмамі і імправізацыйнымі рашэннямі. «Жаніцьба» – гэта назіранне за вытанчана наладжаным сном, што прысвечаны жаху сямейнага жыцця. Сцэнаграфія спектакля – мінімальная, але з яркімі элементамі, якія б’юць у вочы. Гэты спектакль на дзіва просты і адначасова складаны, як і ўсе эмоцыі, што мы перажываем. А затрымаюць вашу ўвагу таямнічыя хады, мноства дэталяў і кактэйль пачуццяў, якія вы зведаеце.

Рэжысёр-пастаноўшчык: Данііл Філіповіч.

Кошт уваходнага білета: дарослыя – 6 BYN, школьнікі, студэнты дзённай формы навучання – 3 BYN.

14+

Колькасць глядзельных месцаў абмежаваная, таму спяшайцеся забраніраваць месцы па тэлефоне: +375291145341 — Ксенія або ў гугл форме.

Top