Меню

Новости

Як выратаваць сям’ю, якая на мяжы развалу? Што рабіць, калі бацькі перасталі любіць дзяцей, калі знікла каханне, і пануе толькі холад, злосць, шантаж, маніпуляцыя, падман, непрыхаваная агрэсія?

Галоўны герой, Малыш, ставіць над Татам, Мамай і Сястрой небяспечны эксперымент – у выніку якога сям’ю чакае акрыянне, альбо канчатковы развал.

Ці атрымаецца ў Малыша задуманае?

Прыходзьце і пабачыце!

Аўтар п’есы: Андрэй Макаёнак
Пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Віктар Цімафееў
Кампазітар: Павел Захаранка
Балетмайстар: Дзіна Юрчанка
Аўтар відэароліка: Ганна Іваноўская
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Прэм’ера: 16 верасня 2015 г.
Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін

14+

Фота: архіў тэатра

Top