Дзеянне спектакля «Запалкі» разгортваецца ў наш час. Галоўны герой, Толя, гадуе маленькую дачку, расказвае ёй чароўныя казкі, спрабуе разабрацца з мінулым і знайсці сваё месца ў цяперашнім. Сюжэтныя павароты дзеяння нечаканыя, але вельмі арганічныя ў сваёй сучаснай штодзённай спантаннасці. З будзённых аскепкаў рэальнасці ў спектаклі паўстае містычная карціна чалавечага існавання. Лёгкая іранічная мова спектакля сугучная мове пакалення, а сама гісторыя нагадвае гледачам пра тое, якім крохкім можа быць жыццё чалавека ў гэтым свеце.
Аўтар: Канстанцін Сцешык
Рэжысёр: Таццяна Ларына
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч
Відэакантэнт: Арцемій Калінін
Музыка: Эрык Арлоў-Шымкус, Дзмітрый Есяенвіч, Міхаіл Зуй
Пераклад з рускай мовы: Марыя Пушкіна
Прэм’ера: 5 верасня 2017 г.
14+
Фота: kupalauski.by