Меню

Новости

выстаўка жывапісу

прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Поля Гагена

Где:

Когда: 11:00

З 19 студзеня 2018 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэпублікі Беларусь (пляцоўка – вул.Някрасава, 3) пачне работу выстаўка жывапісу, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння знакамітага французскага мастака Поля Гагена з музейнай калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

У наш хуткі час сапраўды каштоўнай і вартай ўвагі выглядае творчасць мастакоў, без якіх існаванне найноўшых стыляў мастацтва было б проста немагчымым. З фондаў Нацыянальнага цэнтра былі выбраны лепшыя ўзоры жывапісных твораў, аўтары якіх у сваім светапоглядзе, манеры выканання адпавядаюць прынцыпам, закладзеным заснавальнікам стылю мадэрн Полем Гагенам (1848 – 1903).

Уплыў рускай школы акадэмічнага жывапісу злучыўся на Беларусі з уплывам мадэрну. Гэта і Міхась Філіповіч (1896 – 1947), якога звалі «беларускім Гагенам» і эпічны жывапіс Міхася Сеўрука (1905 – 1979), работы мастакоў і выкладчыкаў Хаіма Ліўшыца (1912 – 1994) і Альгерда Малішэўскага (1922 – 1989). Постімпрэсіянізм і сімвалізм апынуліся ў рамках «зразумелага» савецкаму гледачу, і ў мастацкіх навучальных установах савецкага часу, напрыклад, 1980-ых, можна было паспрабаваць сабе ў гэтых накірунках.

На выстаўцы прадстаўлены партрэты аўтарства Ліліі Красковай і Уладзіміра Гоманава, краявіды Віктара Цвіркі і Міхася Рагалевіча, Дзмітрыя Алейніка, Мікалая Казакевіча і Пятра Крохалева, а таксама Леаніда Шчамялёва і Леаніда Хобатава; нацюрморты Ядзвігі Радзялоўскай, Валяр’яны Жолтак і Раісы Кудрэвіч, работы творчай дынастыі мастакоў Ціхановічаў, Васіля Чайкі, Міхася Чэпіка і шмат каго іншых.

Значная частка «беларускага авангарда 1980 – 1990-ых» знаходзілася абсалютна ў рамках «гагенаўскага» стылю, прыкладам чаму з’яўляюцца творы вядомага нонканфарміста Уладзіміра Акулава.

Эжэн Анры Поль Гаген (Eugène Henri Paul Gauguin (7 чэрвеня 1848 — 8 мая 1903) — французскі жывапісец, скульптар-кераміст і графік.

Сумесь этнічных элементаў французскіх Брэтані і Палінэзіі з японскім уплывам, спрошчанай манеры пісьма з яркімі паўдзённымі колерамі атрымалі назву «сінтэтызм» — стыля мастака.

Выявы бачнага і небачнага свету, сінтэтызм Гагена сталі грунтам эстэтыкі парыжскай групы «Набі», крыніцай французскага адгалінавання мастацкай плыні МАДЭРН.

З 1906 года, пасля пасмяротнай выстаўкі ў Парыжы імя і творчасць Гагена паступова набываюць сусветную вядомасць.

У 2015 годзе невядомы з Дзяржавы Катар набыў твор Поля Гагена за трыста мільёнаў долараў – карціна «Калі вяселле?» стала самой дарагой у свеце.

Top