Меню

Новости

Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл

нясвіжская арлекінада ў 2-х дзеях

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 4-17 БЕЛ. РУБ.

Паводле твораў Францішкі Уршулі Радзівіл

Маладыя хлопцы заляцаюцца да дачок старога пастуха, кемлівая жонка старога купца заганяе распуснікаў свайго горада ў пастку, а бог у выглядзе быка выкрадае прыгажуню Еўропу.

Такія гісторыі пераносяць гледача ў Нясвіжскі палац XVIII стагоддзя, дзе падчас святочных вечароў гасцей забаўляюць танцамі, спевамі, смешнымі гісторыямі. Арлекін загадвае прыстуным загадкі, а за найбольш трапныя адказы раздае падарункі.

Спектакль уяўляе сінтэз трох розных жанраў: балета “Дасціпнае каханне”, камедыі “Распуснікі ў пастцы” і оперы “Выкраданне Еўропы”.

Рэжысёр: Мікалай Пінігін
Сцэнічная адаптацыя: Сяргей Кавалёў
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Мастак-пастаноўшчык: Вольга Мацкевіч
Балетмайстар: Наталля Фурман
Аўтар перакладу: Наталля Русецкая

16+

Фото: kupalauski.by

Top