Меню

Новости

Выхоўваць новыя густы

выстава

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 4 бел. руб.

29 лістапада а 19 00 у галерэі Сталоўка XYZ адкрыецца выстава вядомага беларускага мастака Сяргея Кірушчанкі «Выхоўваць новыя густы». Аўтар, які для шырокай публікі вядомы сваімі геаметрычнымі абстракцыямі зьвязанымі са структурай рашоткі, прадставіць новы праект. Выстава складаецца з сэрыі аб’яднаных інсталяцыяй нацюрмортаў, якія служаць моцным выказваньнем на тэму праблемаў сучаснага мастацтва Беларусі.

«Выхоўваць новыя густы» мае ў сваёй аснове канкрэтныя вобразы савецкай мінуўшчыны, якія Кірушчанка выкарыстоўвае для стварэньня свайго крытычнага каментара да надзённай беларускай культурнай сітуацыі. У цэнтры выказваньня савецкая кніга «Кулинария», выдадзеная ў 1955 годзе, і непасрэдна само памяшканьне заводскай сталовай, зь якім працуе аўтар. Увесь праект паўстае разгорнутай алегорыяй, якая паказвае прыкметы недасьведчанасьці і некампетэнтнасьці, шырока распаўсюджаныя ў дзяржаўных культурніцкіх структурах.

Сяргей Кірушчанка – знакавая постаць у полі айчыннага сучаснага мастацтва, актыўна працуе ў гэтым рэчышчы з 1988 года. У 1988-2002 сябра групы «Няміга-17», удзельнік шматлікіх выставаў у Беларусі і за мяжой. Аўтар персанальных праектаў «Метабалізм жывапіснай прасторы» (2012, галерэя «Палац Мастацтва»), «Надыйшоў час грунтоўна заняцца прыземленым мастацтвам» (2009, галерэя сучаснага мастацтва Ў) і іншых. Кірушчанка – адзін з заснавальнікаў сапраўднага музею сучаснага мастацтва Беларусі і адзін з ініцыятараў калектыўнага архіўнага праекту Збор. Пры яго дапамозе былі створаныя партал аб сучасным мастацтве Беларусі ArtAktivist.org і дасьледчая платформа Kalektar.org. Крытычныя выказваньні мастака што да сітуацыі ў сучасным мастацтве шырока вядомыя ў мастацкай супольнасьці.

Час працы: 14:00 да 22:00 у галерэі Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыюса, 4, ст. м. «Інстытут Культуры», 3-і паверх)
Кошт: 4 р. (дарослы), 2р. (для студэнтаў і школьнікаў)
Тэлефон: +375296052970

Top