На ўзлеску, прыгожым, як узорыстая выцінанка, дзяўчынка Алёнка пасвіць сімпатычнае гусяня — вясёлага Дарафея. Толькі пасвіць не дужа ўважліва. Так што зручным момантам карыстаецца хітрая Лісіца. А далей ужо клопату хопіць усім: і Алёнцы, і Вожыку, і гледачам…
Адметнасць пастаноўкі ў тым, што дзеці робяцца актыўнымі ўдзельнікамі прыгод, якія адбываюцца на сцэне і ў глядзельнай зале. Займальная гульня неўпрыкмет вядзе да думкі: калі бярэшся штосьці рабіць — рабі як след, нават калі справа падаецца зусім простай.
Аўтар: Ніна Гернет
Пастаноўшчык: Віктара Клімчука
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы: Крысціна Баранава
Пераклад: Людміла Сіманёнак
Музыка: Алена Яўневіч (ці Пеле)
Працягласць: 50 хвілін
3+