Меню

Новости

Час мерапрыемства: 14:00 — 15:30.

Вялікдзень – вялікае вясновае свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Гэтым святам некалі адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім «рухомым» велікодным календары.

Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. Свята пачынаецца з «усяночнай», пад час якой у храмах свяцілі пірагі, мак, мяса, пафарбаваныя і размаляваныя яйкі і інш. Раніцай хадзілі глядзець на «гульню» сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі ў «біткі», гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды.

Адной з асаблівасцяў беларускага Вялікадня з’яўляецца традыцыя «хаджэння валачобнікаў» у ноч з першага на другі дзень. Звычайна валачобнікі віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку, добрага ўраджаю.

Далучайцеся да традыцыйнага святкавання Вялікадня ў музеі пад адкрытым небам!

У праграме мерапрыемства:

  • Майстар-клас па вырабу і ўпрыгожванню яек з цеста і картона;
  • Майстар-клас па выкананню велікодных песень;
  • Майстар-клас па выцінанкам;
  • Абыход двароў з Валачобным абрадам, дзіцячыя абыходы «Жачыкі»;
  • Ваджэнне велікодных карагодаў, гульня-карагод «Перапёлачка»;
  • Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек», «Жалубок» і інш.;
  • Традыцыйная народная музыка і яшчэ шмат чаго цікавага!

За дадатковую плату можна:

  • набыцьсувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў: для дарослых – 5.50 руб., для студэнтаў – 4.00 руб., для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб., для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Top