Меню

Новости

Вершы на асфальце

VII Міжнародны паэтычны фестываль

Где:

Когда: 18:00

У паэтычным фестывалі памяці Міхася Стральцова возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана, Украіны і Швецыі.

Паэтычныя чытанні, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, круглы стол па вяртанні рэпрэсаванай літаратуры, музычныя выступы, перакладчыцкі батл — і гэта яшчэ не ўсё, што чакае наведнікаў штогадовага Стральцоўскага фэсту!

Упершыню будзе ўручаная прэмія імя Міхася Стральцова, адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».

Сярод шаноўных гасцей — зоркі еўрапейскай літаратуры нарвежац Стэйнар Упстад, паэткі Атэна Фарухсад (Швецыя) і Вальжына Морт (ЗША-Беларусь). Улюбёнец беларускай публікі Сяргій Жадан прадставіць новую кнігу ў перакладзе на беларускую мову, інтрыга вакол якой да апошняга трымаецца ў таямніцы.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны!

Праграма фестывалю

16 лютага, Галерэя ТUT.BY

18:00—19:00 — Урачыстае адкрыццё фестывалю
Уручэнне прэміі імя Міхася Стральцова.
Прэзентацыя кнігі Міхася Стральцова «Я зноўку тут» (укладальнік Віктар Шніп).
Уручэнне прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».

19:00—19:30 — Памяці Міхала Анемпадыстава. Спявае Кася Камоцкая.

19:30—20:30 — Вечар паэтаў-лаўрэатаў: Міхал Бараноўскі, Наста Кудасава,Уладзімір Някляеў, а таксама лаўрэаты прэміі імя Міхася Стральцова і прэміі «Залаты апостраф».

20:30—21:00 — Рыгор Барадулін. «Псалмы». Спявае Міхаіл Рубін.

21:00—22:30 — Міжнародныя чытанні: Уладзімір Арлоў (Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Стэйнар Упстад (Нарвегія), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Атэна Фарухсад (Швецыя).

17 лютага, Кавярня-клуб «Грай»

12:00—13:30 — Круглы стол «Прапушчаныя старонкі: паэзія 1920-х – пачатку 1930-х гг.». Прэзентацыя зборнікаў Алеся Дудара і Юлія Таўбіна, а таксама кнігі «Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду». Сяргей Будкін, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

13:30—14:00 — Канцэрт Алеся Дзянісава.

14:00—16:00 — Прэзентацыя новых кніг (Серыі «Кнігарня пісьменніка», «Пункт адліку», «Бібліятэка «Дзеяслова» і іншыя выданні.) Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Віктар Казько, Ганна Комар, Ігар Кулікоў, Алесь Ліпай, Кацярына Массэ, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі, Усевалад Сцебурака, Андрэй Сцепанюк.

16:00—17:30 — Перакладчыцкі батл. Прэзентацыя новых кніг з серыі «Паэты планеты».

Удзел бяруць Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Сяргій Жадан, Марына Казлоўская, Зміцер Колас, Ганна Комар, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута.

17:30—18:30 — Прэзентацыя кнігі паэта-набеліста Тумаса Транстромера «Пад вольным небам».
З удзелам Атэны Фарухсад (Швецыя), а таксама перакладчыкаў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Алесі Башарымавай і Андрэя Хадановіча.

18:30—23:00 — «Ноч паэзіі і музыкі».
Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Стэйнар Упстад (Нарвегія), Атэна Фарухсад (Швецыя), Юля Фінькоўска (Украіна), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Крысціна Бандурына, Васіль Барысюк, Альгерд Бахарэвіч, Дар’я Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Павел Дарохін, Таццяна і Дзмітрый Дзмітрыевы, Югася Каляда, Наста Кудасава, Алесь Ліпай, Марыя Мартысевіч, Галіна Сіўчанка, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас, Юля Цімафеева (Беларусь).
Узнагароджанне фіналістаў конкурсу «Верш пра каханне» на прызы «Амерыканкі».
Музыка: Сяргей Башлыкевіч, Уладзь Лянкевіч.

Месца: 

  • Галерэя ТUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57)
  • Кавярня-клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33)
Top