Меню

Новости

Утопія, Месца якога няма | Утопия, Место которого нет | Utopia, a place doesn’t exist |

выстава/відэа-арт, інсталяцыі, перфомансы/лекцыі/варкшопы/гульні

Адкрыццё выставы 24.01.18, а першае мерапрыемства — гульня «Іншы Погляд» пачнецца 20.01.18.

Адзін з класікаў сацыялогіі ХХ стагоддзя Карл Мангейм пісаў, што ўтопія — гэта здольнасць уяўлення радыкальна выйсці за рамкі існуючага парадку, падарваць гэты парадак. У гэтым сэнсе ўтопія заўсёды зʼяўляецца тым, што паказвае на недасканаласць наяўнай рэальнасці, у ёй заўсёды ідзе гаворка аб ключавых правах і свабодах, а таксама пра спробы зрабіць стаўку на «рацыянальнасць» і змяніць свет.

У адрозненне ад класічных утопіяў, працы аўтараў пазбаўленыя татальнасці і апялююць да таго, што зʼяўляецца важным для ўдзельніц/каў.

З 20 студзеня па 10 лютага на тэрыторыі былой сталовай пройдзе шэраг лекцый, дыскусій і перфомансаў, аб’яднаных агульным матывам недасягальнасці ўтопіі ды антыдыскрымінацыйнай павесткай.

мастакі | художники | artists |

Алеся Жыткевіч | Алеся Житкевич | Alesia Zhitkevich |
Жанна Гладко | Жанна Гладко | Zhanna Gladko |
Сяргей Шабохін | Сергей Шабохин |Sergey Shabohin |
Глеб Кавальскі | Глеб Ковальский | Gleb Kovalsky |
Дзіна Даніловіч і Горан | Dzina Danilovich & Goron |
Оля Сасноўская | Оля Сосновская | Olia Sosnovskaya |
Аляксей Братачкін | Алексей Браточкин | Aleksij Bratochkin |
группа Non uno di meno

Арганізатары: DOTYK, Журналісты за Талерантнасць (J4T), Жывая Бібліятэка, Бит_ч Прастора, Non uno di meno, Y-PEER, Таццяна Арцімовіч, Вольга Салахеева і Павал Няхаеў, інфапартнэр — 34mag.

16+

Час працы: 16:00—22:00, нядзеля і панядзелак — выхадныя.

Праграма

20 студзеня |18.00| Intro. Сацыяльная гульня “Іншы погляд”. Жывая Бібліятэка Беларусь

24 студзеня |19-00| Адкрыццё выставы «Утопіі, Месца якога няма»

25 студзеня |19-00| Аўтарская экскурсія ад мастакоў

26 студзеня |20.00| Кінапрагляд і дыскусія «Сэксуальная асвета ў навучальных установах» LGL

27 студзеня |17.00| Дыскусія «Gender Ideology» Is a Fiction That Could Do Real Harm (Inconvenient Films Літва)

27 студзеня |19.00| Лекцыя «Музыка – паміж утопіяй і дыстопіяй» (Павел Няхаеў) Pavel Valerjevič

27 студзеня |21.00| Вечар перформансаў ( Olia Sosnovskaya/ Dzina Danilovich/ Евгений Горон)

27 студзеня |23.00| Вечарына «Whatever, just have fun» DJ Pogodina + #Keepminskweird: punk’n’post-everything

31 студзеня |19.00| Лекцыя «Рэпрэзентацыя хворага цела, або тэатр з (не)абмежаванымі магчымасцямі» Tania Arcimovich

1 лютага |19-00| Аўтарская экскурсія ад мастакоў

3 лютага|14.00| Трэнінг «Мапа Міру» Y-PEER Belarus

3 лютага |15.30| Дыскусія «Бяспечныя прасторы ў небяспечным асяроддзі» (DOTYK. Адукацыя і мастацтва./ Alena Aharelysheva )

6 лютага |19-00| Гульня на тэму міграці «Ці можна ўвайсці?» ( Human Constanta/ Vałdzis Kinik i Nasta Lojka )

7 лютага |19-00| Інтэрактыўная лекцыя-абсурд «Вечерний Могилев» — барацьбіт з гамафобіяй» (J4T)

8 лютага |19-00| Лекцыя «Asemic Intervention: пастмоўныя практыкі маргінальных групаў» (Tae Ateh/ Karen Karnak)

Top