Меню

Новости

Цюльпаны

Персанальны праект

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 15, 25 бел. руб.

9 траўня, 19:00 — адкрыццё выставы
10 траўня, 19:00 — воркшоп Эндру Мікшыса пра саматужнае выданне фотакніг “Навошта рабіць фотакнігу?”

Персанальны праект амерыканска-літоўскага фатографа Эндру Мікшыса “Цюльпаны”. Фатограф упершыню наведаў Беларусь у 2009 годзе падчас святкавання Дня Перамогі. Адметна аздобленая сталіца і афіцыйныя святкаванні з дэманстрацыяй вайсковай тэхнікі, трактароў і парадам нагадалі мастаку іканаграфію маштабных відовішчаў савецкіх часоў. Наколькі скінуць вокам усюду красавалі чырвоныя цюльпаны. Іх колер і сімволіка хутка сталі тэмай для яго праекта. Фатограф зноў і зноў вяртаўся на Беларусь, папаўняючы сваю калекцыю здымкамі іншых дзяржаўных святаў. На ўскраінах афіцыйнай культуры ён шукаў асабістыя, прыватныя гісторыі, якія існуюць нібыта па-за ідэялогіяй. Менавіта таму пісьменнік Лайманас Брыедзіс (Laimonas Briedis) слушна заўважыў: “Фатаграфіі Мікшыса – гэта не столькі рэпартаж пра Беларусь у колеры ці архіў афіцыёзных забаваў. Гэта дыярама адзіноты свята.”

Для выставы Эндру Мікшыс створыць інсталяцыю фатаграфій і відэа, зробленыя па выніках сваіх вандровак на працягу пяці гадоў . Неад’емнай, але і самастойнай часткай праекта, з’яўляецца кніга мастака пад такой жа назвай — “Цюльпаны”, якая адлюстроўвае працэс паглыблення ў новы кантэкст, спробу яго разумення. У 2016 годзе “Цюльпаны” былі вылучаны куратарам фатаграфіі TATE Modern у Лондане Сайманам Бэйкерам сярод дзесяці найлепшых фотаальбомаў года.

Воркшоп пра саматужнае выданне фотакніг “Навошта рабіць фотакнігу?”

Свет фота рэзка змяніўся ў апошнія гады у сувязі з выбухам саматужных кніг і стварэннем малых выдавецтваў. Некаторыя крытыкі гавораць нават пра «залаты век» фотакніг. Гэты зрух у кніжнай прадукцыі фотакніг сілкуецца этыкай “зрабі сам”, якая ўмагчыміла з’яўленне вялікай разнастайнасці кніг ды іншых друкаваных матэрыялаў.

Можа і ў вас ёсць ідэя апублікаваць сваю кнігу фатаграфіі або мастацтва? Пачатак можа быць пакладзены тут, на гэтым інтэнсіўным уступным семінары-воркшопе па публікацыі фотакніг. Асноўная ўвага будзе надавацца паляпшэнню ведаў удзельнікаў у сучаснай вытворчасці фотакніг і асновах рэдакцыйнай працы, дызайна, друку, фінансавання, маркетынгу і выбару матэрыялаў для сваёй фотакнігі. Эндру Мікшыс правядзе гэты семінар на прыкладах сваіх уласных фотакніг ды альбомаў іншых сучасных фатографаў.

Удзел у воркшопе платны
Кошт: 25 руб, студэнты – 15 руб.

Асабістая падзяка за дапамогу ў арганізацыі выставы Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі у Рэспубліцы Беларусь

Top