Да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне рэжысёр Сяргей Кулікоўскі звярнуўся да творчай спадчыны Андрэя Макаёнка і паставіў спектакль «Трыбунал» па аднайменнай п’есе. Выбар менавіта гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым, бо гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Да таго ж важна тое, што вайна ў беларускай вёсцы паказана тут не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Вымушаны весці падвойнае жыццё і падвойную гульню, ён ставіць пад пагрозу адносіны унутры ўласнай сям’і, што ў выніку прыводзіць да трагедыі. У спектаклі раскрываецца пытанне аб тым, як змог беларускі народ выйграць цяжкую вайну, а дакладней, без якіх характэрных рыс і якасцей не магло быць вялікай перамогі.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Сяргей Кулікоўскі
Аўтар: Андрэй Макаёнак
Мастак-пастаноўшчык: М.Шуста
Рэжысёр па пластыцы: М.Баранава
Прэм’ера: 17 сакавіка 2015 г.
Працяг: 2 гадзiны
Фота: архіў тэатра