Меню

Новости

Таямніцы Лошыцкага парка

вячэрняя велаэкскурсія

Где:

Когда: 20:00

Стоимость билетов: 8,5 і 12 BYN

«Таямніцы Лошыцкага парка»: вячэрняя велаэкскурсія.

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава… У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней – каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў… Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагоддзе гарантуем.

Збор групы — каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)

Кошт: 8,5 BYN папярэдне, 12 BYN на месцы
магчымы пракат ровара

Запіс: fb, вк – Менскі велашпацыр, +375 (29) 112 27 93, +375 (29) 704 00 18
www.mienskbiketour.by

Бліжэйшыя экскурсіі «Менскага велашпацыра»:

06.07. 18.30 «Минск. Лучшее«: обзорная велоэкскурсия
13.07. 18.30 «Минск. Лучшее«: обзорная велоэкскурсия
15.07. 20.00 «Таямніцы Лошыцкага парка»: вячэрняя велаэкскурсія
20.07. 18.30 «Минск. Лучшее«: обзорная велоэкскурсия
23.07. 18:30 «140 велагадоў»: роварная гісторыя Мінска (бясплатна)
25.07. 18.30 «Навыперадкі з конкай»: роварная вандроўка
27.07. 18.30 «Минск. Лучшее«: обзорная велоэкскурсия

Top