Меню

Новости

Свабодны музей: асобы і прадметы

опэн-эйр выстава

Где:

Когда: 11:00

Стоимость билетов: бясплатна

«Свабодны музей» — опэн-эйр выстава, у гэтым годзе прымеркаваная да 950-гадовага юбілею сталіцы: у праекце прымаюць удзел 15 мінскіх музеяў, кожны з якіх прадстаўляе ўнікальны экспанат.

МТБанк — банк свежых рашэнняў — прадстаўляе праект «Свабодны музей: асобы і прадметы», арганізаваны анлайн-часопісам «Культпрасвет» сумесна з фатографамі KANAPLEV+LEYDIK пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Мэта праекту — пазнаёміць гараджан і гасцей сталіцы з супрацоўнікамі і супрацоўніцамі музеяў — людзьмі, якія сёння разбураюць стэрэатып пра музеі як састарэлыя інстытуцыі дзякуючы сучасным метадам працы і няспыннаму пошуку новых сродкаў зносін з аўдыторыяй. Для гэтага ў Верхнім горадзе будуць усталяваныя восем трохбаковых канструкцый з выявамі важных экспанатаў кожнага канкрэтнага музея, які бярэ ўдзел у праекце.

Упершыню ў адкрытай гарадской прасторы вы зможаце ўбачыць фотаздымкі самабытных музейных прадметаў — кожны з іх зберагае ў сабе гісторыю, якая працягвае жыць і гучаць дзякуючы таму, што героі і гераіні нашага праекту шчыра захапляюцца сваёй працай.

У мінулым годзе «Свабодны музей: гарадскія легенды» быў прысвечаны людзям, якія змянялі жыццё горада да лепшага: ля Ратушы на працягу месяца праходзіла выстава партрэтаў легендарных мінчан з калекцыі НММ РБ. У гэтым годзе музей пад адкрытым небам будзе факусавацца не толькі на людзях, але і на прадметах, якія рэтранслююць аўтэнтычную беларускую культуру.

«Свабодны музей» накіраваны на стварэнне новага аблічча сталіцы і праводзіцца ў Мінску ўжо ў другі раз. У гэтым годзе выдатнай падставай стаў 950-гадовы юбілей горада, таму «Культпрасвет» сканцэнтраваў увагу на мінскіх музеях, аднак мы спадзяемся, што праект натхніць вас на далейшае вывучэнне музейных калекцый і культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі ўвогуле.

Уладзімір Бабко. арганізатар «Свабоднага музея», заснавальнік інтэрнэт-часопіса «Культпрасвет»

Прыняць удзел у жыцці «Свабоднага музея» мы пагадзіліся таму, што для фатографа кожныя здымкі — гэта новыя знаёмствы, новыя партрэты, але, у першую чаргу, новыя людзі. А людзі — гэта заўсёды гісторыі. Да таго ж такія праекты падказваюць адразу некалькі новых сталічных месцаў, пра існаванне якіх вы нават не здагадваліся. Мы, напрыклад, адкрылі для сябе Музей тэатральнай і музычнай культуры — выдатная крыніца натхнення!

Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік, удзельнікі творчага дуэта KANAPLEV+LEYDIK фатографы 

МТБанк даўно і сістэмна працуе з праектамі ў сферы фінансавай пісьменнасці, пры гэтым мы спрабуем шукаць новыя і незвычайныя формы гэтай працы. У гэтым сэнсе МТБанк заўсёды падтрымлівае свежыя рашэнні для паўсядзённага жыцця: ці то аплата пакупкі з дапамогай мабільнага тэлефона, ці то адкрыццё незвычайнага музея на папулярнай плошчы Мінска. Будучы генеральным партнёрам «Свабоднага музея», мы, вядома, не змаглі абысці тэму грошай і папрасілі абавязкова прадставіць некалькі «грашовых» экспанатаў. Напрыклад, унікальны па колькасці і захаванасці не проста ў Беларусі, а на ўсім еўрапейскім кантыненце “мультывалютны» скарб манет рымскай чаканкі І-ІІ стагоддзя н.э.

Андрэй Жышкевіч, Старшыня Праўлення МТБанка 

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт з году ў год падтрымлівае крэатыўныя ідэі, звязаныя з жыццём сталіцы. Са «Свабодным музеем» мы працуем ужо другі год: у мінулым сезоне ўвага была накіравана на легенды Мінска, цяперашні праект — «Асобы і прадметы» — закліканы раскрыць гісторыю ўнікальных экспанатаў з музейных фондаў.

Марына Ясюк, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама 

Дзякуючы праекту, музей нарэшце выйшаў у горад, за межы свайго будынка. Упершыню ў цэнтры ўвагі — «людзі музея»: навуковыя супрацоўнікі, рэстаўратары, музейныя наглядчыкі — тыя, хто збірае і захоўвае экспанаты, рыхтуе экспазіцыі і выставы, распавядае пра нашу культуру. Гэта і ёсць музей будучага: сучасны і інтэрактыўны, ён павінен «размаўляць» са сваімі наведвальнікамі мовай экспанатаў.

Лідзія Марковіч, вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска

Материалы по теме: «Открытие»

Фото: Анна Довгель

Top