Меню

Новости

Стары Ольса

канцэрт

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 17-30 бел. руб.

Презентация альбома «Medieval Classic Rock». Унікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока.

Гурту Стары Ольса 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу «One» Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома «Miedieval Classic Rock» з прэзентацыяй у Сан-Францыска.

Удзельнікі «Старога Ольсы» не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Ідзе праца над новым песеным альбомам. Вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фэстах.

Тым не менш, альбом «Miedieval Classic Rock» знакавы. Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай «старой» энергетыкі.

Пасля працяглага знаходжання за мяжой гурт «Стары Ольса» выканае праграму «Miedieval Classic Rock» для сваёй любімай публікі — беларускай.

Даведкі: +375 29 649 0888

Top