Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі “Спадчына: агледзіны”
ЗБС “Бацькаўшчына” і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць на прэзентацыю дзвюх кніг падсерыі “Спадчына: агледзіны”:
- “Выбранае” Тамаша Грыба
- “Выбранае” Уладзіміра Самойлы
Выступоўцы:
- Анатоль Сідарэвіч, гісторык
- Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
- Ганна Севярынец, даследчык літаратуры 1920-х гадоў
- Ціхан Чарнякевіч, крытык, літаратуразнаўца
- Наталля Гардзіенка, навуковец-архівіст, укладальніца гэтых выданняў
Уваход вольны