Меню

Новости

2, 3, 30 і 31 кастрычніка — 19:00

У аснове спектакля ляжыць самая лірычная і самая пачуццёвая сюжэтная лінія п’есы “Сон у летнюю ноч” Уільяма Шэкспіра – гісторыя маладых афінян, якія ў начным лесе спрабуюць знайсці і выказаць сваю жарсць. Тут закаханыя ўсё, а яшчэ ўсе маладыя, прыгожыя, тэмпераментныя і энергічныя. Гэты спектакль – аперацыя над лірычным пачуццём, а таксама спроба прэпараваць каханне і тое шматаблічча чалавечых пачуццяў, што спадарожнічае закаханасці. Міфалагічны свет п’есы Уільяма Шэкспіра на Купалаўскай сцэне становіцца яркім відовішчам, поўным дынамічнай музыкі, актыўнага руху, хараства маладых цел і галасоў. Гэта містэрыя адной ночы, у якой насычанасць эмоцый выяўляецца не толькі праз сілу акцёрскай гульні, але і з дапамогай разнастайных высокатэхналагічных медыярэсурсаў і эфектаў, адмыслова падабраных для рэалізацыі рэжысёрскай ідэі. Спецыяльна для пастаноўкі зменена і пашырана прастора галоўнай сцэны тэатра, такім чынам гледачы могуць прыняць непасрэдны ўдзел у аўтарскім даследаванні ўсёй раскошы адчуванняў закаханых герояў.

Матэрыялы па тэме: «Сон в летнюю ночь». Кастинг«Сон у купальскую ноч» 

Аўтар п’есы: Уільям Шэкспір
Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрэй Прыкатэнка
Сцэнаграфія і касцюмы: Вольга Шаішмелашвілі
Кампазітар: Іван Кушнір
Харэограф: Дзмітрый Бяззубенка
Стварэнне відэакантэнту: Глеб Куфцерын, Міхаіл Міцькоў
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Пераклад з англійскай мовы: Алесь Разанаў
Прэм’ера: 7 верасня 2018
Працягласць: 1 гадзіна 35 хвілін

16+

Top