Меню

Новости

Усё, што мела я, злілося ў адным,
І гэта быў мой муж…

Эўрыпід «Медэя»

Сюжэт Эўрыпіда актуальны і па сённяшні дзень. Змяняюцца толькі дэкарацыі жыцця і формы рэакцый.

Як чалавек жыве і будуе сваё жыццё ў межах жыцця іншага чалавека? Што ён адчувае пасля здрады ці страты? Што стаіць за яго ўчынкамі?

Сёння мы не паглыбляемся ў сутнасць псіхалагічнага выбуху: дастаткова, што ён адбыўся. Мы лёгка выносім свае вердыкты ў каментарыях у сусветнай павуціне, каб праз пару дзён забыцца на гэта і пераключыцца на чарговую гісторыю.

Павярхоўны позірк на этыкетку, паскораныя меркаванні і нежаданне зразумець іншага – трагедыя не толькі адной Медэі.

Подробнее в нашем материале: АРАРАТ. МНЕНИЕ с Тамарой Лисицкой

Аўтар: Юлія Чарняўская
Рэжысёр-пастаноўшчык: Кацярына Аверкава
Мастак: Алена Ігруша
Харэограф: Яўген Карняг
Кампазітар: Кацярына Аверкава
Пераклад прозы: Дзіяна Даражок
Пераклад вершаваных тэкстаў: Стась Карпаў

Працягласць: 2 г. 30 хв. з антрактам
Прэм’ера: 2 сакавіка 2017

18+

Фота: архіў тэатра

Top