Меню

Новости

Спектакль «Шабаны» – сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення».

Гэта гісторыя маладога пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на радзіму. Таксама гісторыя маладой жанчыны Сафіі, у якой раптоўна знікае муж. Гэта і гісторыя ШАБАНОЎ – аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Усе гэтыя гісторыі аб’ядноўвае тэма радзімы, у якой гучыць галоўная праблема — праблема эміграцыі і вяртання.

Падрабязней у нашым матэрыяле: АРАРАТ. МНЕНИЕ с Алексеем Садовым

Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум
Мастак: Аляксандр Камянец
Інсцэніроўка: Алена Ганум
Пластычнае вырашэнне: Марына Філатава, Алена Ганум
Падбор музыкі: Павел Захаранка
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі: Мікалай Пінігін

16+

Фото: kupalauski.by, Мария Трасковская («Культпросвет»)

Top