Меню

Новости

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка Някрасава, 3) запрашае на выставачны праект «Родны склон».

«Родны склон» — групавы праект, які аб’яднаў 11 беларускіх аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям’і і сваяцкіх адносін. Фотаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць выяву, структуру, дынаміку сям’і і «сямейнасці», а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб’ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям’і, ў працах беларускіх фатографаў і мастакоў.

Удзельнікі праекта:

  • Ганна Бундзелева
  • Віктар Гіліцкі
  • Жанна Гладко
  • Сяргей Кажамякін
  • Вольга Кірылава
  • Валерыя Мітэльман
  • Юлія Назарава
  • Уладзімір Парфянок
  • Вольга Савіч
  • Ігар Саўчанка
  • Сяргей Язлавецкі

Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Уладзімір Парфянок, Алена Пратасевіч

Уваход на выставу па квітках НЦСМ

Top