Анлайн-часопіс “Ідэя” і IPM Research Center у межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF) запрашаюць на лекцыю намесніка старшыні Праўлення Нацбанка Украіны Дзмітрыя Салагуба “Рэформы ва Украіне: місія (не)магчымая?”
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!)
У часе дыскусіі Дзмітрый Салагуб раскажа пра досвед у правядзенні рэформаў ва Украіне і падзеліцца ўрокамі, якія іншыя краіны, у тым ліку Беларусь, маглі б вынесці з украінскіх рэформаў. Гэтаксама выступоўца распавядзе пра тое, што цяпер адбываецца ў сусветнай эканоміцы і як гэта ўплывае на наш рэгіён. Пасля лекцыі Дзмітрый Салагуб адкажа на пытанні аўдыторыі.
Дзмітрый Салагуб атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Кіева-Магілянскай акадэміі і да свайго прызначэння ў Нацыянальны банк Украіны займаў пасады начальніка аддзела аналізу і даследаванняў у “Райффайзен Банк Аваль” і эканаміста-даследчыка ў Міжнародным валютным фондзе ва Украіне. Ён прыязджае ў Мінск для ўдзелу ў канферэнцыі KEF-2016 “Рэформы дзеля інклюзіўнага росту”, якая адбудзецца 3-4 лістапада 2016 г.