Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 20 красавіка, 21:00, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 21 красавіка, 20:30, кінатэатр «Мір»
Пакуль уся Еўропа змагаецца з імігрантамі, у дацкай вёсцы на паўвостраве Ютландыя іміграцыя мае куды больш інтымнае адценне. Мясцовыя рыбакі, чый галоўны заробак – рыбная ферма, а спосаб бавіць час – алкаголь, «замаўляюць» сабе жонак з Філіпін. Так нечакана для сваіх сыноў робіць і галоўны герой Ульрык, звычайны датчанін і сціплы ўдавец. Яго сын вымушаны дапамагаць бацьку ў перакладзе размоваў з «імпартнай» жонкай і неўзабаве становіцца галоўным бацькавым канкурэнтам.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Данія, 2015
Рэжысёр: Фрэдэрыка Аспёк
Жанр: драма
Працягласць: 95 хв.
16+