Меню

Новости

V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»

20, 24 кастрычніка — 19:00
9 і 11 лістапада — 19:00

16 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля па матывах кнігі Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр пастаноўкі – кампанія velcom.

«Радзіва «Прудок» распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з’ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай. А з 16 мая кніга стане спектаклем.

Напрыканцы 2017 года Раман Падаляка падаў праект спектакля «Радзіва «Прудок» на конкурс рэжысёрскіх эксплікацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і стаў адным з шасці лаўрэатаў, якія атрымалі грант на пастаноўку. Генеральным партнёрам спектакля выступіла кампанія velcom, якая традыцыйна надае вялікую ўвагу праектам, прысвечаным падтрымцы беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

У 2017 годзе кніга Адруся Горвата «Радзіва «Прудок» атрымала прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і ўвайшла ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Кніга Андруся Горвата стала сапраўдным бэстсэлерам сучаснай беларускай літаратуры. Тыраж у 1000 асобнікаў быў распрададзены ў Купалаўскім тэатры за лічаныя гадзіны.

Аўтар: Андрусь Горват
Рэжысёр: Раман Падаляка
Інсцэніроўка: Раман Падаляка, Міхаіл Зуй
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч
Кампазітар: Дзмітрый Есяневіч
Музычнае афармленне: Юрый Бачкароў
Прэм’ера: 16 мая 2018 года

16+

Фота: архіў тэатра

Top