Меню

Новости

Лекцыя, прысвечаная аўтараскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва, у рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў».

На сустрэчы Жанна Гладко будзе распавядаць пра вопыт выкарыстання і стварэння аўтапартрэта або ўласнага вобраза на прыкладах асабістай практыкі і сусветнага сучаснага мастацтва. Мастачка пакажа выпадкі, калі аўтапартрэт з’яўляецца не толькі спосабам самаідэнтыфікацыі, але і крытычным інструментам у рамках працы з iншымi тэмамі: культура, рэлігія, палітыка, гендэр і г.д.

Жанна Гладко – прадстаўніца маладога пакалення мастакоў, якая працуе пры дапамозе разнастайных медыя з актуальнымi тэмамi. Усе працы мастачкі праз стратэгію канструявання амбівалентных вобразаў накіраваны на пераасэнсаванне / дэканструкцыю маштабных паняццяў, такіх як гендэрная палітыка і патрыярхат, рэлігія і культура, сістэма мастацтва і грамадства. Пры гэтым Жанна Гладко прафануе і адначасова актуалізуе / ўзмацняе тэмы ў тым ліку з дапамогай стратэгіі даследавання iх праз прыватны вопыт. Пачынаючы з 2011 года мастачка працуе над серыяй аўтапартрэтаў, у якіх рэ-актуалізуе разнастайныя балючыя тэмы, завастраючы iх праблематыку праз разгляд катэгорыі Сілы.

Да 9 лiстапада працягваецца прыём заявак на ўдзел у майстэрні Жанны Гладко «Быць як «Я». Аўтапартрэт як спосаб самаідэнтыфікацыі. Катэгорыя Сілы — ідэнтыфікатар у вызначэнні межаў асобаснай ідэнтычнасці».

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: людзі, якія цікавяцца сучасным мастацтвам. Для ўдзелу ў курсе пажадана мець: ноутбук, фотаапарат.

Удзел у майстэрні бясплатны: удзельнікі курса самастойна забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні альбо рэалізацыі выніковага праекта.

Заяўка на ўдзел у майстэрні Жанны Гладко павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас з пазнакай «Майстэрня Жанны Гладко».

З 12 лiстапада на працягу 6 дзён удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастачкай.

Фота: Жанна Гладко, аўтапартрэт з серыi Inciting Force, 2015

Top