Меню

Новости

На сустрэчы Вольга Сазыкіна будзе распавядаць пра праклады медытатыўных практык у сучасным мастацтве, іх ролю ў прыватным жыцці, мастацкай дзейнасці. Таксама будуць закрануты пытанні лэнд-арту і шкла, як рэфлексія аўтарскага погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.

Вольга Сазыкіна – мастачка, куратарка, выкладчыца. Жыве і працуе ў Мінску. З 1972 па 1977 студэнтка Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, аддзяленне мастацкай керамікі і шкла ў Тараса Паражняка.

Удзельніца выстаў з 1978. З 1984 – сябар секцыі дэкаратыўнага мастацтва Саюза мастакоў. З 1987 – вольны мастак і арганізатар выставачных праектаў. З 2000 – выкладчыца Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

З 2001 – сябар International Association Hand Papermakers and Paperartists (IAPMA), з 2002 – сябар Беларускага саюза дызайнераў

Фота: Вольга Сазыкіна, праект «Экзістэнцыі», 2001, Галандыя

Top