Меню

Новости

Працяг будзе

(Тo be continued)

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 2, 4 бел. руб.

Запрашаем на адкрыццё другой часткі выставы «Жаночы эмансіпацыйны праект: паміж утопіяй і рэальнасцю» у межах МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2017.

Выстава «Жаночы эмансіпацыйны праект: паміж утопіяй і рэальнасцю» даследуе, як сёння суіснуюць новае (нацыянальнае) у старым і (не-) зробленае, тое старое, што не атрымала прызнання – у новым. У межах выставы мы хацелі б абмеркаваць тое, як «пераходны» стан грамадстваў уплывае на прасоўванне жаночага пытання, як суіснуюць гістарычныя калектыўныя наратывы і асабістыя, больш схаваныя наратывы жанчын-актывістак.

Экспазіцыю выставы «Працяг будзе» (Тo be continued) складаюць працы Жанны Капуснікавай з праекту «Другія Дажынкі» (2015), фотапраект «Rojek?, One day» і фільм «Гулістан: Зямля ружаў» («Gulistan: Land of Roses», 2016) курдкі Заяне Ак’ёл (Zayn? Akyol).

Выстава Працяг будзе (Тo be continued) будзе даступная ў ЦЭХу з 8 па 29 верасня з 12:00 да 21:00.

Уваход на адкрыццё выставы вольны

Кошт квітка: 4 р./ 2 р. (ільготны)
Тэлефон для даведак: 80333326326

Фота: Алег Агафонаў

Top