Меню

Новости

«Пелікан» – адна з пазнейшых, камерных п’ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.

Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час параўноўвае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю. Насамрэч, Эліза ўвесь час падманвае сваіх блізкіх, абкрадвае і здраджвае мужу, эканоміць на дзецях…

І толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтаю праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства?

Пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, групы кампаній “Твая сталіца”
Аўтар: Аўгуст Стрындберг
Пераклад: Ірына Гушчына, Андрэй Хадановіч
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Валянціна Няборская
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Рэжысёр па пластыцы: Яўген Карняг
Мастак па святлу: Сямён Давыдзенка.

18+

Фото: rtbd.by

Top