Меню

Новости

ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ

фестываль кіно

Где:

Когда: 12:00

Солд-аўты на «Паўночным ззяннi» — дублюем паказы

Чацвёрты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» па вялікім просьбам гледачоў дублюе паказы на самыя папулярныя фільмы праграмы. Гэта тры карціны:

«Мары Каля мора» — 27 красавіка. Гэта гісторыя барацьбы, любові, пошуку ідэнтычнасці і жадання рухацца наперад, калі здаецца, што ўсё вакол застаецца нерухомым ад асобы дзяўчынкі-падлетка і яе рэлігійных бацькоў.

«Жахливая Жанчыны» — 28 красавіка, гэта гісторыя рамантычных адносін, у якіх дамінуе жанчына. Раптам і вельмі жорстка. Хлопцы, сцеражыцеся маніпуляцый, якія ўбачыце.

«Былая жонка» — 29 красавіка, фільм распавядае гісторыю трох адносін, у якіх сяброўка, жонка і былая жонка збіраюцца разам, каб распавесці сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносін — ад закаханасці да разводу.

Кошт квіткоў — 6 рублёў. Пачатак усіх паказаў — 19:00.

Слоган 4-га фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» «Змяні вугал зроку» / Сhange the angle.

Сёлетнi слоган фестывалю заклікае паглядзець на звыклыя рэчы, з’явы, падзеі, людзей і саму/самога сябе па-іншаму – змяніць вугал зроку. «Паўночнае ззянне» прапануе глядзець на усё з аналітычнага пункту гледжання, паставіць сябе на месца іншай/-га, паглядзець на сітуацыю вачыма сваёй маці, дзіця, каханых людзей, ворагаў або сяброў. Дыстанцыравацца. Нездарма гавораць, што калі не можаш змяніць сітуацыю – змяні сваё стаўленне да яе.

У роліку «Змяні вугал зроку» сёлета зняліся дырэктарка кінатэатра «Мір» Таццяна Іванаўна Карнялюк, першы сакратар Амбасады Швецыі ў Беларусі Магнус Сэтэрберг, дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская, студэнт тэхналагічнага ўніверсітэта Улад Лук’янчук.

Праграма кінафестывалю 2018 складаецца з 18 стужак з 9 краiн-удзельнiц (Нарвегія, Швецыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Літва, Латвія, Эстонія, упершыню Фарэрскія астравы), а таксама аднаго бонуснага фільма ад дырэктаркі «Паўночнага ззяння» i прадзюсаркі дакументальнага кіно Волі Чайкоўскай. Упершыню на фестывалi пройдзе фармат Film+Talk.

Асаблівая ўвага сёлета будзе ўлучаная балтыйскаму кінематографу з нагоды Святкавання 100-годдзя Незалежнасці Балтыйскіх Рэспублік.

На працягу фестывальнага тыдня адбудзецца 10 мерапрыемстваў у рамках індустрыйнай секцыі «Паўночнага ззяння»: пашыраныя Q&A, лекцыі, майстар-класы і нават музычныя канцэрты.

Па ўсiх пытаннях пішыце на info@northernlightsff.com або тэлефануйце: +375 29-716-81-71 Воля, +375 29-367-41-97 Кацярына.

Праграма фестывалю

18 красавіка

19:00 — 21:00 — ІвэнтНаіўна. Супер:  Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Месца: Event Space.

19 красавіка

14:00 — 15:30 — Івэнт. Сустрэча з «зоркай»: Эрленд Лу. Месца: гатэль Double Tree by Hilton Minsk.
18:00 — 19:00 —
Цырымонія адкрыцця кінафестывалю.
19:00 — 20:40 — Кінапаказ. Фільм адкрыцця. Сны каля мора, Фарэрскія астравы, Данія + Q&A з рэжысёрам Сакарысам Стоўра і прадзюсарам Ёнам Хамерам.
21:00 — 22:25 — Кінапаказ. Жахлівая жанчына, Данія.

20 красавіка

19:00 — 21:15 — Кінапаказ. Былая жонка, Швецыя + Q&A з рэжысёркай Кацяй Вік.
21:30 — 22:45 — Кінапаказ. Паўночнае Дыска Ззянне, Нарвегія.

21 красавіка

14:00 — 16:00 — ІвэнтЛекцыя Каці Вік (Швецыя), «Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма» (пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў). Месца: УДАКЛАДНЯЕЦЦА.
17:00 — 18:30 — Кінапаказ. 
Сільвана, Швецыя.
19:00 — 20:30 — Кінапаказ. DRIB, Нарвегія.
21:00 — 22:55 — Кінапаказ. Том з Фінляндыі, Фінляндыя.

22 красавіка

13:00 — 14:30 — ІвэнтКамерны канцэрт класічнай скандынаўскай і балтыйскай музыкі ў выкананні калектыву «Бон Ваяж». Месца: Art-Belarus. Уваход: 5 BYN.
17:00 — 18:30 — Кінапаказ. 
Рэвалюцыя конікаў, Фінляндыя.
19:00 — 21:30 — Кінапаказ. Хронікі Мэлані, Латвія + Q&A з рэжысёрам Віестурсам Каірышам.
20:00 — 21:30 — Івэнт. Арганны канцэрт «Вясновая песня». Класічная нардычная і балтыйская музыка і музыка з сусветнага кінематографа ў выкананні арганісткі з Фінляндыі Юліі Таммінен і калектыву «Бон ваяж» Месца: касцёл Святога Роха. Уваход вольны.
21:45
Кінапаказ. Савецкія хіпі, Эстонія.

23 красавіка

14:00 — 16:00  Івэнт. Майстар-клас латвійскага рэжысёра Віестурса Каірыша «Як сумяшчаць працу рэжысёра ў кіно і тэатры». Месца: Акадэмія Мастацтваў (Чычэрына 1).
19:00 — 20:30 — Кінапаказ. Старажытны лес, Літва.
21:00 — 22:31 — Кінапаказ. Лебедзь, Ісландыя.

24 красавіка

14:00 — 16:00  Івэнт. Майстар-клас эстонскага рэжысёра Прыііта Пяясукэ «Як сабраць грошы на поўнаметражны індзі-фільм на краўдфандынгу і атрымаць адмову ад Арва Пярта». Месца: Акадэмія мастацтваў (Чычэрына 1).
19:00 — 21:15 — Кінапаказ. Венера, Данія + дыскусія «Безабаронная» Венера. Размова пра фарміраванне нашых жаданняў. З удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод (Данія), заснавальніцы праекту “Гендарны маршрут” Ірыны Саламацінай, дырэктаркі “Паўночнгаа ззяня” Волі Чайкоўская, паэткі Волі Гапеевай.
21:30 — 22:28 — Кінапаказ. Пад дрэвам, Ісландыя.

25 красавіка

19:00 — 21:00 — Кінапаказ. Канец ланцужка, Эстонія + Q&A з рэжысёрам Прыітам Пяясуке.
21:30 — 23:22 — Кінапаказ. Каралеўская змена, Літва.

26 красавіка

17:00 — 18:30  Івэнт. Talk «Матывы скандынаўскага дызайну ў беларускай гарадской прасторы» Месца: Moonlightroom. Уваход: па папярэдняй рэгістрацыі.
19:00 — 20:44 — Кінапаказ. Загадка маёй маці, Латвія.
21:00 — 22:30 — Кінапаказ. Дарога, Беларусь, Расія, Сербія, Харватыя, Боснія і Герцэговіна + Q&A з прадзюсаркай Воляй Чайкоўскай.

Усе кiнапаказы абдудуцца у кінатэатры «Мiр».

Top