У дыскусійным клубе Blowup Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм Дар’і Храновай пра знакамітага расійскага мастака-акцыяніста Пятра Паўленскага «Аголенае жыццё» (Pavlensky. Life naked, 2016).
Расія. Дзве сілы, што знаходзяцца ў стане проціборства: Мастак і Улада. У Пятра Паўленскага для барацьбы супраць ціску і прапагандысцкай машыны ёсць толькі адзіны сродак — ягонае голае цела. Аднак часам яно нават мацнейшае за велізарны механізм, у якім ламаюцца ўласныя часткі. Акцыі Паўленскага змяняюць кожнага, хто з імі сутыкаецца.
Працягласць фільма: 1 гадзіна 12 хвілін.
Узроставае абмежаванне: 18+.
Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба Blowup па квітках на бягучую выставу.