Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 24 красавіка, 21:00, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 23 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
У 1930-я гады нацысты былі не адзінокія ў сваіх ўяўленнях пра дамінаванне адной расы. 14-гадовая дзяўчына з народнасці самі Эла-Мар’я сустракаецца твар у твар з каланіялістычнай шведскай сістэмай. Сістэма забірае саамскіх дзяцей, каб даць ім паў-адукацыю: навучыць шведскай мове ды давесці, што саамская культура – другасортная, з ёй толькі і заставацца ў свей мясцовасці і служыць забаўкай для шведаў. Эла-Мар’я з такой прапановай не згодная. Яе прага лепшага жыцця вымушае яе праходзіць праз прыніжальны дагляд фрэнолага, здзекі сяброў і таксама рабіць найскладанейшы выбар паміж уласнай будучыняй, традыцыямі і сям’ёй.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Швецыя, Нарвегія, Данія, 2016
Рэжысёр: Аманда Кернэль
Жанр: драма
Працягласць: 110 хв.
16+