Меню

Новости

Парк №1 маёй мары. Картаграфаванне будучай тэрыторыі

гарадскі даследчы праект

Где:

Когда: 13:00

За адпраўны пункт даследвання мы абрали тралейбусны парк №1, які ўжо гадоў дзесяць пустуе ў самым цэнтры Мінска. У 2003 годзе быў абвешчаны тэндэр на права забудовы тэрыторыі. Расійская кампанія “Маноліум працэсінг”, якая перамагла, прапанавала зруйнаваць старыя ангары і пабудаваць на іх месцы гандлёва-забаўляльны цэнтр, гатэль і жылыя дамы. У 2012 годзе стала вядома, што праз спрэчкі інвестара і градскіх уладаў ажыццяўленне праекта пад вялкімі пытаннем.

Т’ютары: Гоша Заборскі (zaborski.by), Дзмітры Бібікаў ( Мінская ўрбаністычная платформа), Надзея Ількевіч (рэаліці шоў “Мой горад”), Маргарыта Лазарэнкава (лофт праект “Балки”) Эксперты: Уладзіслаў Тымінскі (CANactions School for Urban Studies), Іван Краўцоў (Бюро 35)

Т’ютары ды іх каманды ў сваіх праектах будуць абмяркоўваць наступныя тэмы:

1. Якімі могуць быць сцэнары ўстойлівага развіцця тэрыторыі?
2. Як адчыніць тэрыторыю парка для горада ўжо зараз?
3. Як зрабіць тэрыторыю парка прывабнай для разнастайных супольнасцяў?
4. Як зрабіць праект развіцця тэрыторыі парка прывабным для інвестараў?

Галоўная мэта воркшопа – прапанаваць бачанне будучага развіцця тэрыторыі тралейбуснага парка.

Задачы, якія ставяцца перад удзельнікамі:

  • збор пажаданняў мясцовых жыхароў розных сацыяльных груп і ўзросту
  • распрацоўка канцэпцыі для напаўнення тэрыторыі парка жыццём, праектаванне траекторыяў карыстальнікаў
  • аналіз развіцця інфраструктуры Мінска, выяўленне патрэбаў гарадскога маштаба

Выніковым прадуктам воркшопа стане супольна створаная публікацыя па выніках працы.

Хто можа браць удзел?

  • студэнты архітэктурных і мастацкіх спецыяльнасцяў
  • студэнты любых іншых спецыяльнасцяў
  • урбаністы
  • гарадскія актывісты
  • эколагі
  • маладыя прафесіяналы

Каб узяць удзел, запоўніце калі ласка простую заяўку.

Праграма:

19 лістапада (субота) — Лекцыі / праца з гарадской прасторай. Метады і прылады даследванняў прасторы горада.

13.00 – 13.30 Прэзентацыя праграмы воркшопа. Знаёмства с т’ютарамі кожнай з груп.
13.30 – 14.00 Іван Краўцоў (Бюро 35) / Лекцыя.
14.30 – 17.00 Улад Тымінскі (CANactions School for Urban Studies, Кіеў, Украіна) Лекцыя-інтэнсіў.

20 лістапада (нядзеля) — Старт працы ў групах

13.00 – 14.00 Размеркаванне ўдзельнікаў па групах. Прэзентацыя метадалогіі працы.
14.00 – 18.00 Пастаноўка задач унутры груп, вызначэнне дэдлайнаў.

21-25 лістапада — Праца ў групах, збор звестак для канчатковага праекта.

26 лістапада — Падрыхтоўка да канчатковай прэзентацыі.

12.00 – 20.00 Праца над канчатковым праектам.

27 лістапада — Прэзентацыя канчатковага праекта.

12.00 – 16.00 Дапрацоўка канчатковых прэзентацыяў.
17.00 – 19.00 Прэзентацыя праектаў.

Top