Меню

Новости

Пан Тадэвуш

шляхоцкая гісторыя ў 2-х дзеях

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 5-30 БЕЛ. РУБ.

Спектакль пастаўлены паводле культавага твора генія трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы, — Адама Міцкевіча. Паэма, напісаная ў традыцыях рамантызму, апавядае пра каханне, рыцарскую годнасць, штодзённасць старога шляхоцкага побыту. «Пана Тадэвуша» называюць таксама гімнам-успамінам пра вольны край, які спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Напісаны на парыжскай эміграцыі, твор Міцкевіча поўніцца настальгіяй пра час і мясціны, якія давялося пакінуць. Геаграфічна паэма прывязаная да Навагрудчыны, гістарычнай Літвы, да якой паэт звяртаецца ў першых радках твора. Знаёмства з гістарычнымі рэаліямі, адлюстраванымі ў спектаклі «Пан Тадэвуш», дазволяць гледачу дакрануцца да мінуўшчыны Беларусі.

Рэжысёр: Мікалай Пінігін
Аўтар інсцэніроўкі: Сяргей Кавалёў
Аўтар перакладу: Язэп Семяжон
Мастак-пастаноўшчык: Зіновій Марголін
Мастак па касцюмах: Алёна Ігруша
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Стварэнне відэамэпінгу: Visual Vibes Group

16+

Фото: kupalauski.by

Top