Меню

Новости

3 і 28 лістапада — 19:00

Жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам… ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?

Спектакль «Паляванне на сябе» пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі ​​квэст-пакой уласнага жыцця.

Стас Жыркоў аб спектаклі:
«Часцей за ўсё гэту гісторыю разглядаюць, як вельмі бытавую, але на самой справе ў п’есе закладзены небытавы ход. І менавіта таму мне цікава паглядзець на гэтага аўтара зараз, бо час дае розныя магчымасці для працы на сцэне.

Што гэта будзе? Адказваю проста: гумар, гумар, гумар і яшчэ раз гумар, толькі смеху будзе станавіцца не больш, а менш. Не заўсёды чалавек смяецца тады, калі хоча…

Акцёры РТБД – фантастычныя. Іх рашучасць, апантанасць тэатрам, іх жаданне быць лепш – усё гэта дапаможа спектаклю стаць не проста «Паляваннем на сябе», а «Дзікім паляваннем на сябе!!!»

Па матывах п’есы «Утиная охота»
Аўтар: Аляксандр Вампілаў
Пераклад: Марыя Пушкіна
Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна)
Мастак: Алена Ігруша

Прэм’ера: 10 кастрычніка 2018

16+

Top