Меню

Новости

19 мая: 11:00, 15:00

У што лепей гуляць, калі табе сумна і маркотна? У футбол, хованкі, кампутарныя гульні?

Маленькая дзяўчынка Паліяна прыдумала сваю яркую і непаўторную гульню. Гульню “у радасць”!

Гэтая гульня сагравае душу і захапляе!

Песіміст пачынае ўсміхацца! Буркатун забывае пра сваю буркатлівасць! Злыя дзядзькі і цёткі ўраз дабрэюць, а скнары становяцца шчодрымі!

Хочаце даведацца правілы гульні?

Хочаце, каб Ваш настрой быў заўсёдна сонечны?

Прыходзьце да нас на спектакль!

Гульня “у радасць”, якую падарылі чытачам пісьменніца і яе гераіня, сагравае душу і захапляе. Як казала сама Портар: “Я ніколі не лічыла, быццам нам варта адмаўляць існаванне цяжкасцяў, пакут і зла. Я толькі думала, што невядомае лепей вітаць бадзёра і радасна”.

Аўтар: Элінар Портар
Сцэнічная версія і пераклад: Артур Вольскі
Ідэя і рэжысёрская распрацоўка: Андрэй Андросік
Пастаноўка: Андрэй Андросік, Ігар Сідорчык
Мастак-пастаноўшчык: Веніямін Маршак
Мастак па касцюмах: Таццяна Лісавенка
Кампазітар: Уладзімір Кандрусевіч
Балетмайстар: Вячаслаў Іназемцаў
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Прэм’ера: 5 кастрычніка 2003 г.
Узнаўленне: 5 лістапада 2015 г.
Працягласць: 2 гадзіны

9+

Фота: архіў тэатра

Top