Меню

Новости

Пакуль ногі носяць

The Bucket List

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 5 бел. руб.

У межах «Беларускіх уікэндаў»

Эксцэнтрычны мільярдэр Эдвард Коўл (Джэк Нікалсан) і аўтаслесар Картэр (Морган Фрымэн) пражылі сваё жыццё па-рознаму, але ніколі не мелі магчымасці спыніцца і задумацца, навошта. Цяпер, калі яны апынуліся на суседніх ложках у шпіталі і ў іх аднолькавы дыягназ – рак, сябры па няшчасці вырашаюць, пакуль ногі носяць, выканаць усе свае запаветныя жаданні. Але ці знойдуць яны радасць у жыцці?

Гэты фільм — бенефіс двух геніяльных акцёраў нашага часу: выбухнога Джэка Нікалсана і заўжды спакойнага Моргана Фрымэна. Фільм камедыйны, але адначасова прымушае задумацца пра важныя рэчы: у чым сэнс і радасць жыцця?

На беларускую мову галоўныя ролі агучылі Павал Харланчук і Алесь Малчанаў.

Паказы арганізаваны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom.

Страна: США, 2007
Хронометраж: 97 мин.
Режиссер: Роб Райнер
У галоўных ролях: Джэк Нікалсан і Морган Фрымэн

12+

Top