Меню

Новости

ПАЙСЬЦІ І НЕ ВЯРНУЦЦА

Драматычны спектакль

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 7 бел. руб.

Пасля паказу чакаем на абмеркаванні з акторамі Дашай Парменековай і Міколай Вараб’ём і рэжысерам-педагогам Андрэем Саўчанкам.

Вайна. Яна. Ён.

Ёй па заданні трэба перайсьці тэрыторыю ворага. Яна ідзе. Ён спяшаецца ёй на дапамогу. Сам. Без дазволу. Спяшаецца, таму што ейнае жыццё для яго найважнейшае.

Яна прымае, спачатку ягоную дапамогу. Пасля ягоныя пачуцці. Але вайна прымушае іх выбіраць. Іх выбар – розны. Ён упэўнены ў сваім выбары. І яна мусіць яго прыняць. Мусіць? Ці не?

На што яны здольныя, каб абараніць свой выбар? Як далёка яны гатовыя пайсьці? Пайсьці… І не вярнуцца?

Паводле аповесьці Васіля Быкава
Рэжысер-педагог:
 Андрэй Саўчанка
Інсцэніроўка: Андрэй Саўчанка, Дар’я Пармененкова і Мікола Варабей.
Акторы: Дар’я Пармененкова, Мікалай Варабей
Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін

Тэлефон для замовы квіткоў: +375 25 767-09-02

Top