Меню

Новости

Northern Lights Sport Doc

Дакументальныя фільмы

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: бясплатна

Дакументальныя фільмы пра цуд ісландскага футболу, імігрантаў на каньках і бокс як лекавы сродак пакажуць у Мінску ў межах пазафестывальнай праграмы фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін “Паўночнае ззянне”.

Праграмай Sport Doc мы пачынаем серыю пазафестывальных паказаў фільмаў, якія мы не паспяваем паказаць пад час асноўнай праграмы фестывалю “Паўночнае ззянне” ў красавіку. У Sport Doc увайшлі тры яскравыя дакументальныя стужкі з Ісландыі, Фінляндыі і Швецыі.

Расклад падзеяў наступны:

15 снежня ў 19:00“Тата любіць цябе” (рэж. Нінні Ракаса).

Стужка прысвечаная фінскаму баксёру Юссі Койвула, які страціў бацькоў ва ўзросце 12 гадоў, а пазней брата і сястру. Толькі бокс дапамог яму вытрываць і зараз, праз 17 год кар’еры, траўма ставіць пад пытанне ўсе ягоныя дасягненні.

16 снежня ў 19:00“Унутры вулкану – уздым ісландскага футболу”

Каманда-сенсацыя, каманда-жарт Еўра-2016, які раз і назаўсёды перастаў быць смешным. Рэжысёр Саевар Гудмундсан пачаў здымкі, калі галоўнай мэтай каманды Ісландыі было прайсці кваліфікацыю. Праз гэты фільм мы далучымся да страсянуўшых еўрапейскі футбол ісландцаў напачатку іх шляха і ўбачым нараджэнне легенды.

17 снежня ў 19:00 “Мілыя людзі” (рэж. Карын аф Клiнтберг, Андэрс Хельгесан).

Самалійскія бежанцы з легкай рукі журналіста Патрыка Андэрсана вучацца гуляць у хакей. Самалійцаў чакаюць 6 гарачых зімовых месяцаў падрыхтоўкі да чэмпіянату ў Сібыры, а нас – прыцягальнае відовішча цяжкай, камічнай і натхняльнай гісторыі пра чалавечнаць.

Усе паказы пройдуць на мове арыгіналу з беларускімі і/ці рускімі субтытрамі. Уваход на паказы па папярэдняй рэгістрацыі тут або па бясплатным квітку, які можна ўзяць за гадзіну да паказу ў касе кінатэатра. Колькасць месцаў абмежаваная.

 

Top