Меню

Новости

Northern Lights Documentary Hub

Серыя дакументальных варкшопаў

Где:

Когда: 10:00

28 кастрычніка

10:00 – 12:00 З чаго складаецца добры прадукт і як яго пітчыць?

Уступ ад Simon Drewsen Holmberg і агульны агляд складнікаў добрага праекту і пітчу.

12:00 – 13:00 Перапынак на ланч

13:00 – 15:00 Як пабудаваць добры прадукт і запітчыць яго свету?

Разбор кейса фільма «Украінскія шэрыфы» ад прадзюсара Uldis Cekulis. На прыкладзе поспеха свайго фільма Uldis распавядзе пра асноўныя элементы паспяховага праекта і пра тое, як пітчыць яго свету.

15:00 – 15:15 Кава-паўза

15:15 – 16:15 Чаго чакаць ад капрадукцыі: кантакты, кантракты, правы?

Дырэктар Дацкага інстытута культуры Simon Drewsen Holmberg распавядзе пра тое, дзе шукаць капрадукцыі, як дамаўляцца са сваімі партнерамі, як у такім выпадку бараніць свае правы.

16:15–17:00 Я беларускі фільммэйкер, што рабіць далей?

Tue Steen Muller (ўжо знаёмы з беларускімі рэаліямі кінавытворчасці па папярэдніх варкшопах) і Uldis Cekulis падрыхтуюць удзельнікаў да наступнага практычнага дня і дадуць кіраўніцтва да дзеяння: што рабіць беларускаму фільммэйкеру, куды ісці з праектам і як яго пракатываць пасля.

29 кастрычніка

10:00 – 12:00 Training Session

Tue Steen M?ller і Uldis Cekulis — Высвятленне працэсу пітчынга і асноўных тэхнік, якія дазволяць зацікавіць патэнцыйнага інвестара. Групавая праца ўдзельнікаў.

12:00 – 13:00  Кава-паўза

13:00 – 14:30 Training Session

Прыкладная праца з кансультантамі, асабісты прагляд і кансультацыі кожнага праекта, парады аб паляпшэнні пітчаў і маркетынгавага складніка праектаў.

14:30 – 16:30 Final pitching session

Пробны пітчынг праектаў. Засноўваючыся на вывучанай інфармацыі, удзельнікі трапяць у прыбліжаную да рэальнасці сітуацыю пітчынгу і паспрабуюць зацікавіць сваіх настаўнікаў сваім праектам.

16:30 – Завяршэнне воркшопу і развітальныя словы.

 

Месца правядзення — факультэт экранных мастацтваў (вул. Чычэрына 1, аўдыторыя 401) БДАМ.

Мерапрыемства пройдзе на ангельскай мове з перакладам. Колькасць удзельнікаў абмежаваная – да 30 чалавек дзеля больш плённай індывідуальнай працы. Рэгістрацыя на варкшоп даступная па спасылцы.

Top