NaviBand прадставіць новы альбом да Новага года, а канцэртная прэзентацыя пройдзе 9 сакавіка ў Мінску.
Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» ужо зусім хутка прадставяць сваю новую працу — альбом «Адной дарогай».
«Мы вельмі натхніліся усімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгода, гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс
«Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту — адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з’ехалі на тыдзень у вёску, 300 км. ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям », — рассказваюць Ксюша і Арцём.
Канцэрт-прэзентацыя новага альбома адбудзецца 9 сакавіка ў сталічным клубе Prime Hall.
Танцпляц – 30 р., столікі – 35-45 р.
Інфа: +37544 551-77-06; +37529 851-77-06.
Касы Prime Hall: +37544 502-11-11